Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Гульня-конкурс “Не пакідайце ж мовы роднай…”

Дата: 21 февраля 2022 в 23:54
164 просмотра

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
21 лютага, ва ўсім свеце, адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы. У прыдвер'і гэтай даты, вучні 3 і 4 класаў сталі ўдзельнікамі гульні-конкурса “Не пакідайце ж мовы роднай…”.

Гульня праводзілася ў выглядзе спаборніцтва двух каманд: “Васілёчкі” і “Каласочкі”. У час гульні дзеці адправіліся ў падарожжа па родай мове. Іх чакалі розныя прыпынкі з заданнямі: “Перакладчыкі”, Шарада “Пралеска”, “Словаведы”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Крылатая паштоўка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Нельга забыць”, “Веру—не веру”. Дзеці разгадывалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову. Раскрывалі значэнні беларускіх слоў, аднаўлялі прыказкі, успаміналі і тлумачылі фразеалагізмы. Перегарнулі старонкі ад мінулага да сучаснага. Нагадалі адметныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Па выніках гульні кожны вучань атрымаў медаль “Лепшы знаўца роднай мовы”.

     Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца - беларуская мова.

Змітрок Бядуля сказаў: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб”.

Не забывайце сваю мову, шануйце і любіце яе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.