Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 28 февраля 2022 в 16:13
107 просмотров

Прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры праходзіў у школе з 21 па 26 лютага 2022 года. У рамках тыдня былі праведзены мерапрыемствы згодна плана.

Асноўная мэта тыдня  –  развіццё пазнавальнай цікавасці вучняў, любові да роднай мовы і культуры беларускага народа.

Шмат увагі ўдзялілі Году гістарычнай памяці. Вучням быў прапанаваны відэаролік “Славутыя постаці ў гісторыі”.  Кожны з прысутных меў магчымасць адчуць гонар  за  свой  народ, за   сваю   зямлю,  за сваю малую радзіму, за тое, што мы – беларусы!

Лінгвістычны конкурс “Знаўцы роднай мовы” быў праведзены ў   5-6 класах.

Турнір для кемлівых “Залацінкі народнай мудрасці” быў праведены  ў 5-7класах. Удзельнікі былі актыўныя. Конкурс на  лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў  “Хай  не знікне на свеце дабрыня” даў магчымасць вучням  паказаць свае  аратарскія здольнасці.

Вучні 8 кл падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Ты гучы, наша родная мова!”

Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках тыдня сталі добрымі ўрокамі выхавання духоўнасці, пачуцця адданасці роднаму краю і яго культурнай спадчыне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.