Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

"Паэтычны ветразь - 2017"

Дата: 18 февраля 2017 в 16:12, Обновлено 22 февраля 2017 в 08:35
585 просмотров

18 лютага прайшоў раённы конкурс «Паэтычны ветразь - 2017». Мэтай конкурсу было выяўленне маладых таленавітых паэтаў, выканаўцаў, мастакоў; развіццё творчых здольнацей вучняў, выхаванне эстэтычнага густу. У конкуре прынялі ўдзел 44 вучні з 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Талачынскага раёна.

    Конкурс “Паэтычны ветразь” праходзіў па наступных намінацыях: “Нам засталася спадчына” (чытальнікі вершаў юбіляраў); “І ў сэрцы нарадзіўся спеў” (выкананне песні на вершы паэтаў, інсцэніраванне твора); ”У вянок песнярам” (складанне відэафільма); ”Час чытаць, захапляцца і спрачацца” (напісанне эсе, водгукаў на творы, уласных вершаў).

           Удзельнічалі ў конкурсе і вучні нашай школы Папыльчанка Кірыл, Рандзіцкі Аляксандр, Зелюткова Дар'я, Мацюхоў Аляксандр, Саян Анастасія, Саян Ірына. Разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Шчарбянок Аленай Барысаўнай яны рыхтавалі тэатральную пастаноўку па п'есе Янкі Купалы "Паўлінка" у намінацыі "І ў сэрцы нарадзіўся спеў". Выступленне было добра прадумана і падрыхтавана. Радавалі вока  і прыгожыя касцюмы, і натхненая ігра юных акцераў. 

           Аддзелам адукацыі, спорта і турызму Талачынскага райвыканкама нашы вучні  ўзнагароджаны  дыпломам 2 ступені ў намінацыі “І ў сэрцы нарадзіўся спеў”.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.